Паважаныя заяўнікі!
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб на імя адміністрацыі дыспансэра накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” (далей – Закон).
У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- аадрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Калі Ваш зварот носіць асабісты характар і Вы хацелі б атрымаць на яго адказ па сутнасці, Вам варта адправіць зварот у наш адрас звычайнай поштай, аформіўшы яго ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”.