14 чэрвеня – Сусветны дзень донара крыві

Сусветная арганізацыя аховы здароўя абрала 14 чэрвеня ў якасці дня для выражэння ўдзячнасці мільёнам людзей, якія ратуюць жыццё і паляпшаюць здароўе іншых людзей, здаючы сваю кроў.

Кожная дата Сусветнага свята донара крыві праходзіць пад сваім дэвізам. Тэма кампаніі гэтага года – донарства крыві як акт салідарнасці. Яна мае на ўвазе такія асноватворныя чалавечыя каштоўнасці, як альтруізм, павага, спачуванне і дабрыня, якія ляжаць у аснове сістэм добраахвотнага бязвыплатнага донарства крыві. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыняла лозунг “Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём” для прыцягнення ўвагі да таго, што сістэмы добраахвотнага донарства заклікаюць нас клапаціцца пра іншых і фармаваць сацыяльныя сувязі і згуртаваную супольнасць.

Кроў – гэта самае каштоўнае з таго, што чалавек можа даць іншаму чалавеку. Гэта дар жыцця. Ваша рашэнне здаць кроў можа выратаваць жыццё ці нават некалькі жыццяў ў тым выпадку, калі з вашай крыві будуць выдзелены асобныя кампаненты – эрытрацыты, трамбацыты і плазма, якія могуць быць выкарыстаны асобна для пацыентаў з пэўнымі захворваннямі.

Існуе пастаянная неабходнасць у рэгулярных пастаўках крыві, так як яе можна захоўваць толькі на працягу абмежаванага перыяду часу. Для таго каб бяспечная кроў была даступная заўсёды і ўсюды, дзе яна неабходная, дастатковая колькасць здаровых людзей павінна рэгулярна здаваць сваю кроў.

Для здаровага арганізма здача крыві бяспечная. Пры сдачы крыві выкарыстоўваюцца толькі аднаразовыя пластыкавыя кантэйнеры, якія ўяўляюць сабой закрытыя сістэмы, якія дазваляюць выключыць інфікаванне донара. Арганізм валодае вялікімі кампенсаторнымі магчымасцямі, хутка аднаўляе комплекс страчаных пры здачы крыві рэчываў і клетачных элементаў. Пры гэтым у донараў захоўваецца добрае самаадчуванне, настрой і працаздольнасць. Навуковымі даследаваннямі даказана, што дача крыві ў дозе да 500 мл зусім бясшкодная і бяспечная для здароўя чалавека.

Донарам можа быць кожны здаровы чалавек, які дасягнуў 18 гадоў, незалежна ад полу і прафесіі.

Дадатковая інфармацыя па пытаннях донарства на сайце дзяржаўнай установы “Брэсцкая абласная станцыя пералівання крыві”.

Пакінуць адказ

Войти с помощью: 

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *