Прафілактыка шаленства

Шаленства – інфекцыйнае віруснае захворванне. Заражэнне чалавека на шаленства адбываецца праз сліну інфіцыраваных дзікіх і хатніх жывёл пры ўкусах, драпінах і іншых пашкоджаннях скуры і слізістых абалонак.

Крыніцай і рэзервуарам гэтай інфекцыі ў прыродзе з’яўляюцца дзікія драпежныя жывёлы (лісіцы, ваўкі, янотападобныя сабакі і іншыя), якія пры кантакце перадаюць вірус хатнім жывёлам. Найбольшую пагрозу сярод хатніх жывёл ўяўляюць сабакі і кошкі (да 80% выпадкаў), хоць заражацца на шаленства і перадаваць яго вірус могуць таксама буйная рагатая жывёла, коні і іншыя жывёлы.

Меры абароны і прафілактыка:
  • Каб не падвяргаць сябе небяспецы заражэння шаленствам і не пацярпець ад укусаў, пазбягайце кантакту з дзікімі і безнагляднымі жывёламі, а ўзаемадзеючы з хатнімі жывёламі, не правакуйце да агрэсіі.
  • Калі Вы з’яўляецеся уладальнікам хатніх жывёл, выконвайце правілы іх утрымання (рэгіструйце, рабіце прышчэпкі і інш.).
  • Паведамляйце аб безнаглядных жывёлах, якія падлягаюць абавязковай адлове, у жыллёва-эксплуатацыйныя арганiзацыi па месцы жыхарства.

Калі Вас пакусала хатняя, бяздомная або дзікая жывёла, як мага хутчэй прамыйце месца пашкоджання моцным мыльным растворам, апрацуйце краi раны ёднай настойкай і неадкладна звярніцеся ў медыцынскую ўстанову!

Толькі ўрач можа ацаніць рызыку магчымага заражэння вірусам шаленства і прызначыць, пры неабходнасці, курс прышчэпак.

Вакцынацыя супраць шаленства праводзіцца ў хірургічных і траўматалагічных кабінетах і аддзяленняў устаноў аховы здароўя па месцы жыхарства кругласутачна і бясплатна.

Памятайце!

Шаленства з’яўляецца абсалютна смяротным захворваннем. Пры ўмове своечасовага звароту па медыцынскую дапамогу захаваць жыццё захварэламу можа дапамагчы толькі вакцынацыя.

Кантактны тэлефон для даведак у г. Брэсце: + 375-162-21-31-66

Па матэрыялах ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»

Пакінуць адказ

Войти с помощью: 

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *