20-ы выпуск часопіса аб псіхічным здароўе «Галасы»

31.07.2018 года грамадскай арганізацыяй “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” апублікаваны новы выпуск электроннага часопіса, прысвечанага тэме псіхічнага здароўя “Галасы”

Электронны часопіс “Галасы” выпускаецца асацыяцыяй штомесяц з кастрычніка 2016 года.

Задача часопіса – адлюстроўваць погляды экспертаў і людзей з псіхічнымі расстройствамі на існуючую праблему; паказаць міжнародны вопыт у галіне аховы псіхічнага здароўя, сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі людзей, якія маюць праблемы з псіхічным здароўем; спрыяць змене стаўлення да псіхічных захворванняў і, такім чынам, зніжэння ўзроўню стыгматызацыі і паляпшэнню якасці жыцця людзей з псіхічнымі захворваннямі і іх сваякоў.

З дазволу ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” на сайце УАЗ “БОПНД” змешчана электронная копія часопіса.

У новым выпуску: 
  • Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўключыла залежнасць ад відэагульняў ў пералік хвароб гульняманіі – хвароба ці благая звычка?
  • Сітуацыя ў дачыненні да людзей з псіхічнымі захворваннямі ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства»
  • Як падтрымаць сябра з мэнтальным расстройствам?
  • Як размаўляць з чалавекам, які чуе галасы?
  • Айцы распрануліся для фотасесіі ў падтрымку псіхічнага здароўя
  • In my world – ініцыятыва, якая кідае выклік да стыгмы
  • Неўрастэнія: прычыны, сімптомы, лячэнне
  • Чаму людзям з псіхічнымі і інтэлектуальнымі парушэннямі складана ўладкавацца на працу?
  • Навукоўцы: браты і сёстры захоўваюць псіхічнае здароўе адзін аднаго

і многае іншае.

Азнаёміцца з арыгінальнай публікацыяй, а таксама з архівам папярэдніх выпускаў часопіса, Вы можаце непасрэдна на сайце Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў, цi StopStigma.by.

View Fullscreen

Пакінуць адказ

Войти с помощью: 

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *