Туберкулёз. Меры прафілактыкі

Туберкулёз – інфекцыйнае захворванне і сацыяльная праблема, якая наносіць шкоду здароўю, а таксама эканоміцы ўсёй краіны. Узбуджальнік туберкулёзу – бактэрыя Коха або мікабактэрыя туберкулёзу.
Мікабактэрыi туберкулёзу ўстойлівыя да розных фактараў знешняга асяроддзя: у глебе, вадзе, у жылых памяшканнях, у некаторых прадуктах (малако, алей, сыр) застаюцца жыццяздольнымі каля года; у кнігах – да 4 месяцаў; у пахаваных трупах – некалькі месяцаў; у вулічным пылу – да 8-12 дзён, устойлівыя да кіслот, шчолачаў, спірту.

Прамыя сонечныя і ультрафіялетавыя прамяні забіваюць мікабактэрыi на працягу некалькіх хвілін; награванне да 70° – праз 30 хвілін; кіпячэнне – праз 5 хвілін.

Заражэнне адбываецца:
  • у большасці выпадкаў (да 95%) праз дыхальныя шляхі: паветрана-кропельным шляхам ад хворага чалавека да здаровага – пры размове, кашлі, чханні, пры ўдыханні пылу падчас уборкі памяшкання, дзе знаходзіцца бацыланосьбiт, якi пагарджае правіламі бяспекі;
  • праз пашкоджаную скуру і слізістыя абалонкі, пры курэннi чужых цыгарэт, пры пацалунках, пры карыстанні посудам і прадметамі туалету хворага на сухоты;
  • пры ўжыванні ў ежу някіпячонага або непастэрызаванага малака, малочных і мясных прадуктаў ад хворых на туберкулёз жывёл.

Ранняя дыягностыка і своечасовае лячэнне туберкулёзу з’яўляюцца закладам поўнага выздараўлення!

Выяўленне пачатковых формаў туберкулёзу заснавана на правядзенні масавых прафілактычных аглядаў насельніцтва (рэнтгенфлюараграфiя, туберкулiнавая спроба Манту, у асобных выпадках даследаванне мачы, мокроты і г. д.).
Фактарамі рызыкі з’яўляюцца курэнне, алкаголь, ужыванне наркотыкаў, недастатковае харчаванне, ператамленне, пераахаладжэнне.

Прафілактыка туберкулёзу

Спецыфічная прафілактыка туберкулёзу заснавана на ўжыванні вакцыны БЦЖ нованароджаным, у якіх няма супрацьпаказанняў, і рэвакцынацыі клінічна здаровых, неінфіцікаваных дзяцей, падлеткаў, прызыўніоў, студэнтаў, у якіх спроба Манту дае адмоўны вынік.
Радыкальная супрацьтуберкулёзная прафілактыка складаецца ў тым, каб зрабіць арганізм неўспрымальным, нясхільным да захворвання!

Фактары, якія ўмацоўваюць імунітэт і перашкаджаюць развіццю туберкулёзу
  • загартоўванне арганізма і фізічная актыўнасць;
  • правільнае рацыянальнае харчаванне;
  • выкананне правіл асабістай гігіены;
  • адмова ад курэння, наркотыкаў, злоўжывання алкаголем;
  • своечасовае выяўленне і лячэнне хранічных і млявапраяўных захворванняў;
  • прыём, па неабходнасці, вітамінных комплексаў, асабліва ў вясновы перыяд;
  • стварэнне нармальных жыллёвых умоў, адпаведных гігіенічным патрабаванням;
  • уменне пераадольваць стрэсавыя сітуацыі.

Туберкулёз з’яўляецца хранічнай хваробай, лечыцца год і больш пры ўмове выканання ўсіх рэкамендацый урача. Хваробу лягчэй прадухіліць, чым лячыць.

Не рызыкуйце!

Рэгулярна праходзіце флюараграфію і не забараняйце правядзенне прышчэпак і пастаноўцы туберкулiнавых спробаў Манту сваім дзецям!

Па матэрыялах ГУ «Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

Пакінуць адказ

Войти с помощью: 

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *