Цэнтр пагранічных станаў

Кантакты
+375-162-52-74-48 – аддзяленне дзённага знаходжання
+375-162-95-84-58 – амбулаторны прыём псіхатэрапеўта
+375-162-25-57-27 цi 170 – служба экстранай псіхалагічнай дапамогі “Тэлефон даверу” (кругласутачна)

Часы працы
панядзелак-пятніца: 8.00-19.00
урачэбны прыём у АДЗПС: 8.00-15.30

Наш адрас
г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 3

У структуру Псіхатэрапеўтычнага Цэнтра Пагранiчных станаў ўваходзіць  Аддзяленне дзённага знаходжання пагранiчных станаў (АДЗПС), псіхатэрапеўтычныя кабінеты для аказання амбулаторнай псіхатэрапеўтычнай дапамогі, служба кругласутачнай экстранай псіхалагічнай дапамогі “Тэлефон даверу”, а такжа псіхалагічныя кабінеты для дыягностыкі, кансультавання і карэкцыі.

Аддзяленне дзённага знаходжання пагранiчных станаў прызначана для аказання спецыялізаванай псіхатэрапеўтычнай дапамогі пацыентам з псіхічнымі расстройствамі непсiхатычнага ўзроўню і крызіснымі станамі.

Накіраванне на лячэнне ў АДЗПС ажыццяўляюць урачы Цэнтра, урачы-псіхіятры-нарколагі, урачы паліклінік, дыспансераў і стацыянарных арганізацый аховы здароўя Брэсцкай вобласці.

Цэнтр аказвае насельніцтву наступныя віды медыцынскіх паслуг:

  • індывідуальнае кансультаванне (урачы-псіхіятры, урачы-псіхатэрапеўты, урач-сэксолаг, псіхолагі);
  • сямейнае кансультаванне (урач-сэксолаг, псіхолагі);
  • навучанне пацыента (псiхаадукацыя);
  • псіхатэрапеўтычныя метады лячэння;
  • эксперыментальна-дыягнастычнае псіхалагічнае абследаванне;
  • псіхалагічная карэкцыя;
  • медыкаментозная тэрапія (псiхафармакатэрапiя, агульнаўмацавальная, метабалічная, сасударэгулюючая, сімптаматычная);
  • фізіятэрапія;
  • масаж.

Псіхалагічная служба АДЗПС прадстаўлена спецалистамі па медыцынскай псіхалогіі першай і другой кваліфікацыйных катэгорый, са стажам працы каля 15 гадоў.

Аказвае паслугі па:

  • псіхалагічнай дыягностыцы:
    • ўзроўню трывогі, дэпрэсіі;
    • асаблівасцяў тэмпераменту і характару, асобы;
    • інтэлекту;
    • асаблівасцяў пазнавальных працэсаў (памяці, увагі, мыслення);
  • прафесійнай арыентацыйнай дыягностыцы;
  • псіхалагічнаму кансультаванню;
  • псіхалагічнай карэкцыі асобы.

Звяртаем Вашу ўвагу!
Аддзяленне дзённага знаходжання пагранічных станаў размяшчаецца па новым адрасе:
г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 3
Амбулаторны псіхатэрапеўтычны прыём ажыццяўляецца па ранейшым адрасе: г. Брэст, пр-т Партызанскі, 14

Брыч-Палюховіч Наталля Мікалаеўна

урач-псіхіятр-нарколаг, загадчык аддзялення

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 2000
Павышэнне кваліфікацыі: Навучанне ў рамках міжнароднай праграмы, арганізаванай Шведскім ўсходнеэўрапейскім камітэтам для маладых псіхіятраў Беларусі (2007-2010), навучанне па псіхіятрыі ў рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна пры падтрымцы Еўрасаюза (2015-2017)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Узнагароды: грамата упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Запіс на прыём +375-162-52-74-48

Талакнянiк Святлана Іванаўна

старэйшая медсястра

Адукацыя: Новасібірскае медыцынскай вучылішча №3
Павышэнне кваліфікацыі: “Арганізацыя сястрынскай справы” (2017)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 1988
Узнагароды і адметныя знакі: Падзяка Упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама (2014) і падзячны ліст Кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста (2014)

Калiцюк Людміла Раманаўна

урач-псіхіятр-нарколаг

Адукацыя: Івана-Франкоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 1976
Павышэнне кваліфікацыі: “Тэхналогія дзелавых зносінаў” (БелМАПА, 2015)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 1982

Запіс на прыём +375-162-52-74-48

Крапівін Барыс Юр’евіч

урач-псіхатэрапеўт

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 1985
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхалогія гвалту. Медыцынскія і сацыяльныя аспекты гендарнага і хатняга гвалту” (БелМАПА, 2018)
Прафесійная падрыхтоўка: валодае метадамі класічнага гіпнозу, Эрыксанаўскаго гіпнозу, НЛП, рацыянальна-эматыўнай, кагнітыўна-паводніцкай псіхатэрапіі, сямейнай псіхатэрапіі, рознымі метадамі зняцця трывожных і дэпрэсіўных станаў
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2002
Узнагароды і адметныя знакі: “Лепшы псіхатэрапеўт Брэсцкай вобласці 2015 года”

Запіс на прыём +375-162-52-74-48

Прыступа Аляксандр Сяргеевіч

урач-псіхатэрапеўт

Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут, 2001.
Павышэнне кваліфікацыі: “Клініка і псіхатэрапія алкагольнай і іншых формаў залежнасцяў” (БелМАПА, 2013 года)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 2001

Запіс на прыём +375-162-52-74-48

Шiшпаронак Алег Пятровіч

урач-псіхатэрапеўт

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 1994.
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхалогія гвалту. Медыцынскія і сацыяльныя аспекты гендарнага і хатняга гвалту. Метады псіхатэрапеўтычнай карэкцыі агрэсіі” (БелМАПА, 2015)
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2009

Запіс на прыём +375-162-95-84-58

Пятрова Вікторыя Аляксандраўна

псіхолаг

Адукацыя: Брэсцкі медыцынскі каледж (1998), Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна, спецыяльнасць – практычная псіхалогія (2003), Маскоўскі гештальт-інстытут, кваліфікацыя – гештальт-тэрапеўт (2007)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая, спецыялізацыя ў псіхадыягнастычнай і кансультацыйнай працы
Пачатак працы ў установе: 2003, стаж работы па спецыяльнасці 15 гадоў
Узнагароды і адметныя знакі: Падзяка Брэсцкага гарвыканкама ў 2014 годзе, званне “Лепшы псіхолаг 2010 года Рэспублікі Беларусь”, з 2008 па 2018 гады з’яўлялася галоўным пазаштатным спецыялістам па псіхалогіі кіравання аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама

Пархомчык Анатоль Валянцінавіч

псіхолаг

Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна (2010), Uniwersytet Gdanski (2012), Маскоўскі Гештальт Інстытут (2012)
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхолага-педагагічнае майстэрства” (БелМАПА, 2017), “Асновы прадабортнага кансультавання” (БелМАПА, 2017)
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2014