Кантакты
+375-162-34-06-56
Часы працы
панядзелак-пятніца: 8.00-20.00
субота: 9.00-15.00
Наш адрас
г. Брэст, вул. Кіжаватава, 76/1
Дзіцячае аддзяленне дзённага знаходжання з’яўляецца прамежкавым звяном паміж амбулаторным і стацыянарным звёнамі псіхіятрычнай службы і прызначана для аказання лячэбна-дыягнастычнай і рэабілітацыйнай дапамогі дзецям і падлеткам з псіхічнымі і паводзіннымі расстройствамі і крызіснымі станамі, не патрабавальнымі кругласутачнага назірання і лячэння.
Задачамі аддзялення з’яўляюцца:
- аказанне ў амбулаторных умовах спецыялізаванай медыцынскай дапамогі дзецям і падлеткам з псіхічнымі засмучэннямі і крызіснымі станамі, якія не патрабуюць абавязковай шпіталізацыі і кругласутачнага назірання;
- ўкараненне ў практыку новых медыцынскіх тэхналогій і метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння на аснове сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і перадавога вопыту;
- папярэджанне першаснага выхаду на інваліднасць і зніжэнне яе цяжару;
- сацыяльна-прававая абарона дзяцей і падлеткаў, якія пакутуюць псіхічнымі расстройствамі ад дыскрымінацыі ў грамадстве і ўшчамлення іх правоў і законных інтарэсаў;
- стварэнне спрыяльнага асяроддзя для развіцця, паляпшэнне адаптацыі і сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця;
- сацыяльна-псіхалагічная падтрымка сям’і;
- прафілактыка суіцыдальных, дэвіянтнага і дыссацыяльнага паводзін дзяцей і падлеткаў;
- прафілактыка жорсткага абыходжання з дзецьмі і гвалту ў сям’і;
- аказанне дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў асабліва цяжкіх жыццёвых абставінах (безнагляднасці, крымінальным асяроддзі, якія сталі ахвярамі тэрарыстычных актаў, сямейнага гвалту, якія перажываюць страту членаў сям’і).
Прафілактычныя медыцынскія агляды дзяцей (па напрамку цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, для атрымання медыцынскай даведкі аб адсутнасці ўліку, кансультатыўнага заключэння спецыяліста для лагапеда і г.д.) ажыццяўляюцца дзіцячым урачом-псіхіятрам паліклінікі ў адпаведнасці з графікам па адрасе: г. Брэст , вул. Кіжаватава, 76/1, каб. №14. Патрабуецца прысутнасць дзіцяці.
Даведкі па тэлефоне рэгістратуры паліклінікі +375-162-21-54-71.
Дораш Таццяна Валер’еўна
урач-псіхіятр-нарколаг, выконваючы абавязкі загадчыка аддзялення
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, 2009
Павышэнне кваліфікацыі: 2014
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая

Велькевіч Галіна Аляксандраўна
старэйшая медсястра
Адукацыя: Брэсцкае медыцынскае вучылішча, 1982
Павышэнне кваліфікацыі: “ВІЧ-інфекцыя” (2017)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 1985
Тарасаў Валянцін Валер’евіч
псіхолаг, галоўны пазаштатны спецыяліст ўпраўлення па ахове здароўя
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна, (2008), Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратура (2011)
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхалагічнае кансультаванне. Метадалогія і практыка” (2017), “Клініка-психопатологическая характарыстыка псіхасаматычных расстройстваў і псіхалагічная карэкцыя” (2017)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 2016
Гарбацюк Ірына Валер’еўна
псіхолаг
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна, 2008
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхолага-педагагічнае майстэрства” (2017)
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2016
Лапшева Ірына Сяргееўна
выхавальнік-метадыст
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна, 2003
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхолага-педагагічнае майстэрства” (2000), “Медыка-псіхалагічная карэкцыя дзіцячых праблем у дашкольных установах і школах” (2004)
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2003
Селівонік Аляксандра Міхайлаўна
выкладчык-лагапед, псіхолаг
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка, 2004
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхолага-педагагічная культура вучэбна-выхаваўчага працэсу” (2007), “Медыка-псіхалагічная карэкцыя праблем дзіцяча-падлеткавага ўзросту” (2008), “Псіхолага-педагагічнае майстэрства” (2018)
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2008