Галоўная

Нашы задачы

  • Забеспячэнне даступнай і якаснай спецыялізаванай псіхіятрычнай дапамогі насельніцтву вобласці з выкарыстаннем новых сучасных метадаў дыягностыкі і лячэння;
  • Прыярытэтнае развіццё псіхіятрычнай дапамогі ў амбулаторных умовах, з акцэнтам на прафілактыку;
  • Рэалізацыя паказчыкаў сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя, абласной і рэгіянальных тэрытарыяльных праграм дзяржаўных гарантый аказання грамадзянам бясплатнай медыцынскай дапамогі, у частцы, якая тычыцца псыхіятрычнай службы;
  • Удасканаленне сістэмы мерапрыемстваў па зніжэнні смяротнасці насельніцтва ад самагубстваў, лятальнасці ў псіхіятрычных стацыянарах;
  • Павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння пры рэалізацыі мерапрыемстваў па папярэджанні самагубстваў, прафілактыцы злоўжывання спіртнымі напоямі;
  • Ажыццяўленне дыспансэрнага назірання насельніцтва, у адпаведнасці з патрабаваннем нарматыўных дакументаў, павышэнне яго эфектыўнасці;
  • Павышэнне эфектыўнасці работы па фарміраванні ў насельніцтва матывацыі да здаровага ладу жыцця;
  • Актыўнае прыцягненне да аховы здароўя саміх грамадзян, працадаўцаў, грамадскіх арганізацый;
  • Змена стэрэатыпаў уяўленняў аб псіхіятрычнай дапамозе, барацьба з міфамі і прадузятасцямі перад псіхіятрыяй.
Slider

Электраэнцэфалаграфія

Паважаныя наведвальнікі!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў УАЗ “БАПНД” выконваецца электраэнцэфалаграфія з кампутарнай апрацоўкай. Правядзенне даследавання і яго расшыфроўка ажыццяўляюцца ўрачом 1 катэгорыі. Вынік выдаецца пацыенту на папяровым носьбіце ў дзень абследавання. Хутка, якасна і нядорага.

Кошт 16 рублёў 92 капейкі.

На метадзе электраэнцэфалаграфіі грунтуюцца біялагічная зваротная сувязь (БЗС) і кагнітыўныя выкліканыя патэнцыялы. Больш падрабязна

Звяртацца па адрасе: г. Брэст, вул. Плоска, 17
(псіхіятрычнае аддзяленне дзённаго знаходжання)
Інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375-162-55-00-04.

Апошнія запісы

Важна! Медыцынскія агляды

Звярніце ўвагу!

Медыцынская даведка аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць псіхіятрычнага ўліку, выдаецца пры асабістым звароце грамадзян, пасля агляду лекарам-псіхіятрам.

У адпаведнасці з пунктам 12 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.02.2009 № 182 “Аб аказанні платных медыцынскіх паслуг дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя», медыцынскія даведкі выдаюцца на платнай аснове, за выключэннем шэрагу катэгорый грамадзян, якім медыцынскія даведкі выдаюцца бясплатна.

Неабходныя дакументы

  • пашпарт або іншы дакумент *, які сведчыць асобу;
  • ваенны білет – для ваеннаабавязаных пры атрыманні медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць захворванняў, уключаных у пералік захворванняў, пры наяўнасці якіх проціпаказана валоданне зброяй, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае прыдатнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, маторнымі маламерных судамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кВт (5 конскіх сіл).

____________
Дакументамі, сведчаць асобу, з’яўляюцца пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца.

Тэлефон даверу

Служба экстренной психологической помощи “Телефон доверия” доступна по Skype: live:.cid.3df94c258eb8c969
(круглосуточно)