Паліклініка

Рэгістратура
тэл. +375-162-21-54-71
тэл./факс +375-162-56-96-13

Гадзіны працы
панядзелак-пятніца: 8.00-20.00
субота: 9.00-15.00 (дзяжурны ўрач)

Наш адрас
г. Брэст, вул. Савецкая, 13, 1-ы паверх

Паліклініка ўстановы аховы здароўя “Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер” забяспечвае аказанне спецыялізаванай псіхіятрычнай дапамогі насельніцтву г. Брэста і Брэсцкага раёна па тэрытарыяльным прынцыпе ў амбулаторных умовах і на даму. Аказанне псіхіятрычнай дапамогі ў амбулаторных умовах ажыццяўляецца ў выпадку, калі стан псіхічнага здароўя пацыента або характар цячэння яго псіхічнага расстройства (захворвання) не патрабуюць пастаяннага кругласутачнага назірання ўрача-спецыяліста і інтэнсіўнага лячэння.

Пацыентам, за выключэннем пацыентаў, якім псіхіятрычная дапамога аказваецца ў прымусовым парадку, а таксама пацыентам, якія ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі падлягаюць дыспансэрным назіранні, псіхіятрычная дапамога можа быць аказана ананімна.

Пры стане, якi патрабуе тэрміновага медыцынскага ўмяшання (няшчасны выпадак, траўма, атручванне, iншыя станы і захворванні, што пагражаюць жыццю або здароўю грамадзянiна, або навакольных яго асоб) пацыенту неабходна звярнуцца ў службу хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі па тэлефоне 103.

Краўчук Павел Васільевіч

урач-псіхіятр-нарколаг, загадчык паліклінікай

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, 2011
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхатэрапія псіхасаматычных расстройстваў” (БелМАПА, 2013), “Псіхадынамічная псіхіятрыя” (БелМАПА, 2017), “Медыцынская экспертыза з асновамі рэабілітацыі пры асноўнай інвалідызіруюшчай паталогіі” (БелМАПА, 2018)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 2014
Месца працы: кабінет №8, тэл. +375-162-21-54-71

Агеевец Вольга Паўлаўна

старэйшая медсястра

Адукацыя: Пінскае медыцынскае вучылішча, 1996
Павышэнне кваліфікацыі: “Сучасныя аспекты дзейнасці медыцынскай сястры па догляду за пацыентамі з неўралагічнымі захворваннямі” (2016)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 1998

Шырына Аляксандра Уладзіміраўна

урач-псіхіятр-нарколаг, 3 участак

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 1999
Павышэнне кваліфікацыі: “Сучасныя падыходы да дыягностыкі і лячэння псіхічных і паводніцкіх расстройстваў” (БелМАПА, 2015)
Кваліфікацыйная катэгорыя: першая
Пачатак працы ў установе: 2009
Месца працы: кабінет №5

Варфаламеева Анастасія Аляксандраўна

урач-псіхіятр-нарколаг (дзіцячы)

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, 2014
Павышэнне кваліфікацыі: “Дыягностыка і лячэнне афектыўных расстройстваў” (БелМАПА, 2015)
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2015
Месца працы: кабінет №14 (г. Брэст, вул. Кіжаватава, 76/1, 1 паверх, правае крыло)

Янкоўска Моніка

урач-псіхатэрапеўт

Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, 2004
Павышэнне кваліфікацыі: “Псіхатэрапія і псіхалагічная карэкцыя ў комплексным лячэнні пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі і ў анкалогіі” (БелМАПА, 2016)
Кваліфікацыйная катэгорыя: вышэйшая
Пачатак працы ў установе: 2017

Макарук Алена Мікалаеўна

псіхолаг

Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А. С. Пушкіна (2007), кваліфікацыя – псіхолаг, выкладчык псіхалогіі, Маскоўскі Гештальт Інстытут (2009), кваліфікацыя – гештальт-тэрапеўт, спецыялізацыі: па працы з дзецьмі (2009); сучасныя метады работы з псіхічнай траўмай (2017)
Кваліфікацыйная катэгорыя: другая
Пачатак працы ў установе: 2019, агульны стаж працы па спецыяльнасці 12 гадоў